Аплет створаны для кампаніі velcom, каб пашырыць ужыванне беларускай мовы ў мабільных зносінах.
Праектаванне
Задача
Нас як сапраўдных беларусаў не можа не хваляваць пытанне развіцця і пашырэння ўжывання роднай мовы ў зносінах. У эру інфармацыйных тэхналогій абсалютная большасць мабільных дэвайсаў не мае беларускай раскладкі на клавіятуры. Выкарыстанне іншага алфавіту не можа ў поўнай меры вырашыць праблему з-за наяўнасці ў беларускай мове літары “ў”, якая не сустракаецца больш ні ў адной з моваў свету.
Стратэгія
Распрацаваць зручны інструмент, які вырашыць ўсе цяжкасці камунікацыі на мове пасродкам мабільных прылад. Заклікаць карыстальнікаў падпісаць петыцыю аб даданні беларускай мовы ў спіс моў на iOS i iOS X.
Рашэнне
Мабільны аплет, які дазваляе пісаць беларускай кірыліцай або лацінкай і дасылаць паведамленні сябрам праз смс або сацыяльныя сецівы:
- Ціўцер
- Vkontakte
Забыліся слова? Зручны перакладчык падкажа адпаведны варыянт.
Статыстыка
Штодзённа аплетам карыстаюцца тысячы беларусаў па ўсім свеце. 7000+ актыўных карыстальнікаў у месяц. Сярэдняя адзнака ў Google Play складае 4,7 і трымаецца на такім высокім узроўні ўжо 2 гады.